22.11.2019 09:40
Кино и концерты

"Васьмiкласнiкi не плачуць": новы фiльм "Беларускiх уiк-эндау" пакажуць 23 лiстапада

"Беларускія ўікэнды" вяртаюцца! 23 лістапада ў кінатэтры "Масква" адбудзецца паказ надзвычай кранальнай сямейнай драмы "Васьмікласнікі не плачуць".

12-гадовая школьніца Акі любіць гуляць у футбол, марыць паступіць у прэстыжны каледж разам з усім класам, кахае, сябруе, варагуе —жыве, як мільёны іншых дзяцей яе ўзросту. Пакуль не высвятляецца, што яна захварэла на лейкемію. Што будзе далей?23 лістапада ў кінатэатры "Масква" адбудзецца паказ фільма "Васьмікласнікі не плачуць" — сямейнай драма паводле сусветнага бэстсэлера.

vasmikl2.jpg

Фільм зразумелай мовай размаўляе з дзецьмі і іх бацькамі пра такую складаную тэму, як рак. Гэты фільм адначасова смешны і глыбокі, вясёлы і сумны. Вы не застанецеся абыякавымі і выйдзеце з сеанса перапоўненыя самымі светлымі эмоцыямі.

"Васьмікласнікі не плачуць" дубляваны на беларускую мову найлепшымі беларускімі артыстамі ў межах праекта "Беларускія ўікэнды" і Фестывалю нідэрландскага кіно пры падтрымцы офіса Амбасады Каралеўства Нідэрландаў ў Беларусі.


Толькі адзін паказ!

23 лістапада, кінатэатр "Масква", 17:00