04.10.2019 20:06
Театры и музеи

Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі запрашае на сустрэчу з Грузіей

Кутаіскі драматычны тэатр імя Ладо Месхішвілі прывёз у Беларусь тры спектаклі - тры зусім розныя гісторыі, якія зробяць Грузію бліжэй і больш зразумелай для нас.

duplet.jpg

Спектакль “Дуплет” (18+) - удзельнік некалькіх міжнародных тэатральных фестываляў. Пастаноўка - творчае выказванне, якое асуджае гвалт, парушэнне чалавечых правоў і годнасці, а таксама называе свабоду інструментам прагрэсу. Рэжысёр спектакля Катэ Абашыдзэ ўзяў за аснову п'есы двух яркіх прадстаўнікоў сучаснай драматургіі, грамадскіх дзеячаў і Нобелеўскіх лаўрэатаў. П'есу “Аўдыенцыя” апошняга прэзідэнта Чэхаславакіі і першага прэзідэнта Чэхіі Вацлава Гаўла і “Перад дарогай” Гаральда Пінтэра - англійскага паэта, рэжысёра, акцёра, лаўрэата Нобелеўскай прэміі па літаратуры 2005 года.

 Аўтары - Вацлаў Гавал, Гаральд Пінтэр

Рэжысёр - Катэ Абашыдзэ

 05.10.2019 пачатак у 19.00.

 Працягнуцца гастролі спектаклем “Праўда” (16+). У цэнтры пастаноўкі палюбоўнікі, якія правялі сумесную ноч, і цяпер прыдумляюць алібі для сваіх мужа і жонкі, тым самым правакуючы чараду бясконцай хлусні. Героі аказваюцца ў парадаксальнай і пацешнай сітуацыі, адначасова выклікае жадане адпачыць і задумацца над пытаннем: “Ці існуе “хлусня дзеля выратавання”?

 Аўтар - Фларыян Зеллер

Рэжысёр - Гіоргій Шалуташвілі

09.10.2019 пачатак у 19.00.

 У завяршэнні - спектакль “Вецер шуміць у таполях” (18+). Галоўныя героі п'есы прайшлі вайну, але захавалі бадзёрасць духу, стойкасць і пачуццё гумару. Іх аб'ядноўвае агульная тэрыторыя ў прытулку для ваенных ветэранаў, штодзённая руціна і агульная мэта: збегчы з прытулку і абавязкова дабрацца туды, дзе стаяць высокія таполі, у якіх так чароўна шуміць вецер - свежы, моцны і, галоўнае, вольны.

 Аўтар - Жэральдо Сиблейрас

Рэжысёр - Ніно Маглакелидзе

10.10.2019 пачатак у 19.00.

 Спектаклі ідуць на грузінскай мове з рускімі субтытрамі