03.02.2020 10:13
Театры и музеи

Юбілей Тамары Міроновай адзначаць у Купалаўскім тэатры 9 лютага

Тамара Міронава адзначыць свой юбілей на сцэне Беларускага акадэмічнага тэатра імя Я.Купалы у нядзелю, 9 лютага. Тэатр запрашае усіх прыхільнікаў яе таленту далучыцца за святочнага мерапрыемства.

mironava_sayt_2_.jpg

"Калі б мы вас папрасілі сказаць фразу "тудэма-сюдэма" ў галаве, то на сто адсоткаў упэўненыя, што яна бы прагучала голасам Тамары Васільеўны Міронавай. Асабліва ў заўзятых гледачоў-купалаўцаў", - упэўнены ў тэатры.

Неўзабаве, 9 лютага, "купалаўцы" будуць святкаваць юбілей дарагой артысткі.

mironava.jpg

mironava2.jpg

mironava3.jpg

Кранальная Ганна ў спектаклі "Вечар", саркастычная, але чулая Мальгрэта ў "Шляхціцы Завальні", пранізлівая Маланка ў "Дзвюх душах" - Тамара Васільеўна сваёй шчырасцю агортвае ўсю сцэну, залю, тэатр. І ў першую чаргу - людзей.

Купалаўскі тэатр запрашае ўсіх стаць часткай сямейнай вечарыны і разам павіншаваць нашу цудоўную артыстку.

mironava4.jpg

mironava5.jpg

Сустрэча пройдзе 9 лютага а 19.00 на галоўнай сцэне. Квіткі можна набыць па спасылцы і ў касах тэатра.