25.11.2021 20:09
Разное

"Ахова птушак Бацькаўшчыны" опубликовала подборку забавных фото белорусских птиц

"Ахова птушак Бацькаўшчыны" опубликовала подборку забавных фото белорусских птиц

"Многія стаміліся ад лістападаўскага холаду, шэрасці, а тут яшчэ і снег!.. АПБ прапаноўвае тваёй увазе падборку смешных і мілых фотаздымкаў птушак ад беларускіх аўтараў з подпісамі, якія дапамогуць падняць настрой, каб перажыць нягоды", - отмечают в организации.

Хутка па ўсёй краіне: людзі ў пухавіках. Вялікая сініца, фота Валерыя Пясецкага.

Я змываю макіяж пасля доўгага дня. Белы бусел (белый аист), фота Віктара Рындзевіча.

Калі ўбачыў у цырульніка сваю новую прычоску. Таўстадзюб звычайны (дубонос обыкновенный), фота Іны Шкурко.

Ты – не ты, калі галодны! Звычайны гіль (обыкновенный снегирь), фота Віталя Некрашэвіча

Калі набыў сабе смачняшак, але, відавочна, іх з’есць тваё дзіця. Дрозд-спявун (певчий дрозд), фота Д. Відуціса

Ранішняя ёга. Малы дзяцел (малый дятел), фота Валерыя Пясецкага

У кожнага ёсць сябар, які не ўмее нармальна рабіць сэлфі. Гусь-гуменніца (гуменник), фота Рамана Чалея.

Калі бабуля паклікала есці дранічкі. Сойка, фота Іны Субоцінай.

Калі гучна спрачаешся і даказваеш сваю пазіцыю, а пасля разумееш, што гэта ты памыляешся. Рачная крычка (речная крачка), фота Makoto Miharu.

Мае вочы пасля працы да позняй ночы. Нырок-сівак (чернеть красноголовая), фота Віталя Некрашэвіча.

Калі стаіш на прыпынку і не можаш успомніць, ці выключыў прас (утюг). Сойка, фота Гораха Антона.

Калі пакрыўдзіўся і ўжо гатовы прабачыць, але чакаеш ад другога чалавека першага кроку. Жоўтагаловы каралёк, фота Віталя Некрашэвіча.

Калі старэйшыя дзеці не хочуць дзяліцца салодкім з малодшымі. Рачная крычка (речная крачка), фота Уладзіміра Бондара.

Калі вызіраеш раніцай з акенца, каб паглядзець, што сёння за надвор’е і ўва што апранутыя іншыя людзі. Палявы верабей (полевой воробей), фота Makoto Miharu

Неее, мама, гэта не я з’ела ўсю шакаладку! Качка-крыжанка (кряква), фота Іны Субоцінай.

Я, калі хтосьці спрабуе паразмаўляць са мной да ранішняга кубка кавы. Грак (грач), фота Івана Ярывановіча.

Я перад і пасля навагодніх святаў. Сініца-апалонік (длиннохвостая синица), фота Далініна Уладзіміра.

Аўтаркі подпісаў Аліса Матавілава і Вікторыя Кірылава.